Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Пяю хвалу

Пяю хвалу мазолістым рукам,
Шчыруючым у полі напрадвесні,
Каб важкі і пахучы бохан нам
Азваўся на стале зямною песняй.

З малога зерня колас узрасце,
З душы маей струменіцца ўдзячнасць.
Ды ведаю, што слоў маіх ямчэй
Снапы жытоў, у іх доля наша й шчасце.

З саленым потам змешана ралля,
Як напамін аб еднасці трывалай,
Што корміць нас усіх матухна-зямля
І плоцім узнагародай ей нямалай.

І кожны раз, акраец беручы,
Руплівасць рук пры гэтым узгадайце.
Парой няма спакою ім уначы
(І дактары тут ні пры чым),спытайце знаўцаў.

І колькі будзе доўжыцца жыцце,
Чарсцвець душы не дайце, як і хлебу.
Хай парасткам высокім пачуцце
Ў вас прарасце, жыццю яно патрэбна.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Пяю хвалу - Валянціна Владава