Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Бітва на полі сэрца

Не ведаю хто быў у гэтым вінаваты…
І хоць на гэтым полі мы з табою не салдаты,
А кожны дзень нібыта ў новы бой –
Як кулі словы зноўку мільгацяць над галавой…
І кожны новы ўздых прымаеш як апошні…
Не думаеш аб тым, што словам забіць можна.
Страляеш словам як мага мацней –
Забіць нібыта хочаш ты таго, хто ўсіх радней…
А потым сядзеш, думаеш аб спрэчцы,
І так прадзьме, нібыта апынуўся у зледзянелай рэчцы:
“Ды дзе ж ты розум быў, калі я там вар’яціў?
Няўжо на нейкі момант я сумленне страціў?”
І лепей так было б, каб без цяжэзных думак,
Ты варашыў сябе, ды кожны момант бы аб гэтым думаў…
Але не так ўсё, усё куды прасцей –
Не злое слова, добрае ты вымаўляй часцей…

І паляцяць не кулі – кропелькі вады,
Агонь на полі згасяць, развеюць у небе дым…
Праз час загоіць поле ад выбухаў сляды,
І што ты там пасеяў, то вынясеш з бяды…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Бітва на полі сэрца - Канстанцін Макарыч