Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Беларусь-партызанка

Мы асфальтам балоты завём
І шасейнай дарогі сцяжынку.
Два гады мы і косім, і жнём,
Каб вялікія справіць дажынкі.
Аўтаматы нам служаць касой,
А сярпамі – гранаты, наганы.
Не расою – варожай крывёй
Акрапляюць зямлю партызаны.
Там, дзе нас не чакаюць – мы там,
А дзе ладзяць засаду – абыдзем.
Тут усё паслухмянае нам,
Нават месяц, то ўстане, то задзе.
Спее волі і ўчасця прыход,
Што расце на франтах і палянах.
Не зламаць, не сагнуць мой народ,
Бо ўся Беларусь – партызанка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Беларусь-партызанка - Анатоль Астрэйка