Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Залатая Беларусь

Маіх продкаў бацькаўшчына,
Беларуская зямля,
Вечна расцвітай, краіна,
Ды пад песняй жураўля.
Залатая Беларусь,
За цябе Багам малюсь,
Вечнага прашу жыцця
Для цябе, лясоў дзіця.
Ты змагалась за нашчадкаў,
За шчаслівы іхні лёс,
Ты прасіла перад небам,
Каб Дажджбог даброт прынёс.
Будзь жа хуткай, як страла,
Працавітай як пчала,
Каб усім адэптам зла
Даць адпор заўжды магла.
Маіх продкаў бацькаўшчына,
Залатая Беларусь,
Слаўных прашчураў айчына,
Я ў твае гушчары мкнусь.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Залатая Беларусь - Зміцер Крэчат