Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Што ж ты, за Беларусь змагар?

Усё адно Беларусі наканаваны
фатальны зыход.
З размовы з адукаваным
беларусам.

Што ж ты, за Беларусь змагар,
Цікуеш-сыкаеш з-пад лаўкі?
А хто ж устане пад штандар?
Хапугі, трутні, абівалкі?

Пляваць на суверэнітэт,
На нас усіх яны хацелі.
Яны далей не бачаць свет,
Чым ад кішэні да пасцелі.

А ты стаіўся у чаканні
Ды ўсё баішся укусіць:
“А раптам злодзей той са званнем,
А раптам прыйдзецца прасіць?

А то глядзі, не дай ты Божа,
Ды не за тое я ўкушу…”.
Двурушнік! Здрадна і нягожа
Гвалтуеш ты сваю душу.

Хаця… ці ёсць ў цябе яна?
Такой душы не носіць цела.
Яна, як злая даўніна,
Ушчэнт у пекле ўжо сатлела.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Што ж ты, за Беларусь змагар? - Мікола Ляшчун