Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Прысяду на дарожку

Дзённікі ўсе,
І сшыткі былыя
Полымя знішчыла.
Цьмяна ўжо ў печы…
Што за жыццё
А мне ўсёткі шкада іх,
Шлюбныя строі
кахання бяспрэчнага…

Але я з’еду
Адгэтуль далёка
Проста я з’еду
Навекі вякоў!
Белы дымок
Неба гэтак высока
Хутка развее
І пстрыкне засоў…

Раптам ты вернешся,
І не паспею я
Выйсці без слоў
Пра каханне забітае!
Ты мне прабач
Я пайду, не глядзі так
Дрэнна не думаю
Лепей не плач…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Прысяду на дарожку - Андрусь Алаў