Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ледзь знясілю, захварэю

Ледзь знясілю, захварэю,
Непакоюся найперш:
Ці паспею,
Ці даспею
Напісаць свой лепшы верш?

Каб хапіла толькі часу!
Каб натхненне не сышло!
Ці не згасну
Я заўчасна,
Сэрца сцягваючы ў тло?

Смерці цела не баюся,
Толькі дух таміцца мой.
Ці ўталюся
Ў жыццятрусе
Апантанасцю сваёй?

Лёс адцяне пупавіну,
Што трымае на зямлі,
І адрыне…
Ці пакіну
Ў кімсьці след сваёй любві?

Адарваўшыся ад глебы,
Раптам кіну сумаваць
З-за патрэбы
Цуды неба
Ў іншым свеце апяваць…

22.03.2011

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ледзь знясілю, захварэю - Таццяна Дзям'янава