Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Скрутак

Тук, тук, нехта грукае ў дверы.
Хлопец бачыць у вочка сваёй кватэры
Як босая дзяўчына скрутак трымае
“Ўпусці мяне.” А душу жах апанавае…

Ён расплюшчыў вочы, цяжкое дыханне.
Пот на ілбе, але сэрца сціхае.
Гэта быў сон, і тут каля ложка
З’явілася аднекуль белая кошка.

Світак той самы яна трымала
У ногі паклала і раптам сказала:
“Я доўга па зямлі беларускай блукала,
Пакуль такога, як ты, шукала.”

“Хто ты, адкуль і што табе трэба?”
-Прамямліў хлапчук вельмі нясмела.
“Мне нельга разказваць гісторыю гэту,
Ты асаблівы і маешь вялікую мэту…

Сцеражы гэты скрутак, не паказвай нікому,
Ён дапаможа табе, абавязкокова.
Якую б ты справу не пачынаў
Ён дасць табе сілу, каб ты ўсё стрымаў.

Ты маешь гонар за сваю Радзіму.
У сэрца тваім ён не загінуў.
Да продкаў і мовы сваёй не абыяковы
Ідзі заўсёды наперад праз забароны.

Данясі да людзей тыя самыя словы,
Якія блукаюць, як птушка ў прасторы.
Ня дай імёнам дарэмна прапасці,
Яны павінны жыць праз любыя напасці.”

Не паспеўшы дадаць больш нічога
Кошка знікла ад хлопца маладога.
На падлозе ляжаў пацёрты скрутак з паперы.
Разгарнуўшы яго, пачалісь прыгожыя спевы.

Гісторыю краіны цудоўны голас разказваў,
Розных асобаў цяжкі лёс паказваў.
Нарэшце было імя таго юнака
І шматкроп’е стаяла ў канцы радка…

07.05.2012, Наваполацк

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Скрутак - Кірыл Жаркоў