Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Згаданае

Звінелі медзякі няшчодрым звонам,
I колішняя песня адцвіла.
Жыццё было зняможана стамлёным,
Як звон стары, як лёт напаўкрыла.
I Русь залела. I шасцелі ціха,
Як каласы, старонкі даўніх кніг.
Клубок стагоддзяў стоена круціўся,
Скарына Полацк свой марозны сніў.
Прыспешвалі гісторыю магнаты,
А дні ў крывавым мораку плылі.
Кальчужны звон, халодны і зацяты,
Зняможана знікае на зямлі.
Самотнай перапёлкай стогне поле,
Рыпіць калодзеж цяглым жураўлём.
Смыліць душа тысячагоднім болем,
I продкаў шлях праз дождж і снег пралёг.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Згаданае - Людміла Забалоцкая