Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песня-звон

Гэй ты, маці, родна мова,
Гэй ты, звон вялікі, слова,
Звон магучы,
Звон бліскучы,
З срэбра літы,
З злота збіты,
Загрымі ты,
Загрымі!
Гэй, званар, званар, мой пане,
Бій y звон, як змогі стане,
Без спачынку,
Безупынку,
Потам зліты,
Ім умыты, –
Бій, звані ты,
Бій, звані!
Гэй, гусляр, пясняр, мой браце,
Грай, спявай y полі, ў хаце,
Дзе гарота,
Дзе галота,
Дзе нясыты,
Дзе няўмыты.
Ім спыні ты,
Жаль спыні!
Струны хай грымяць і рвуцца,
З болю, з гневу. Хай смяюцца
Разам з імі,
Не чужымі,
Голас чысты,
Залацісты,
З імі злій ты,
З імі злій!..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Песня-звон - Алесь Гарун