Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Я перажыў стагоддзі

Я перажыў стагоддзі
Адчужэння і цішыні,
Сполаху павяртання да горкай зямлі.
Звінелі, як восы,
Мёртвыя дні,
Зоркі –
Страчаны час пілі.

А я – не сыходзіў
Ні на крок,
Блукаў у скрушным,
Нямым чаканні,
І кмеціў тое
Халодны зрок,
Як Вечнасць спала
Ў нямым курганні.

Як па гарадзішчы,
Адкапаным з пластоў мінулых эпох,
Хадзіў, спадманены явай,
Сведка адзіны.
Згасла ўсё тут.
І толькі высокі Бог
Слухаў мае ўспаміны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я перажыў стагоддзі - Мікола Мятліцкі