Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Бацькаўшчына

З двара прыйду і сяду ля агню.
Палаюць дровы. Ссечана капуста
На градах – блаславенне дню.
Змрок у палях – там сіберна і пуста.

Узыдзе месяц позна. На парог
Я ноччу выйду. У нямым здранцвенні
Паветра, далеч. Серабрыцца лог
За сажалкай – на ім снуюцца цені.

О роднае маё! Як доўга да цябе
Ішоў я, кволы падарожнік.
О весялосць у восеньскай журбе!
Агонь.
Саган.
Вуголле і трыножнік.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Бацькаўшчына - Міхась Стральцоў