Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш У цеснаце–не ў крыўдзе

У цеснаце-не ў крыўдзе

Матулі цябе ліпень падарыў
Пад птушак бесклапотны звонкі спеў,
І трыццаць пяць гадоў з тае пары
Прайшлі, як быццам віхар праляцеў.

З’явілася на свет ты, каб жыць з песняй,
Даў талент табе Бог іграць, спяваць.
І будзе сёння можа крыху цесна
Сябрам, якія прыйдуць віншаваць.

Ды ў цеснаце-не ў крыўдзе, кажуць людзі,
Абы настрой цудоўны, весялосць.
Спяваць у твой дзень нараджэння будзем,
Пакуль не зойдзе ў хату ранак-госць.

1996 г.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш У цеснаце–не ў крыўдзе - Ніна Кавальчук