Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ДЗiВАК

Той юнак быў дзiвак,
Гожа мог ён спяваць.
i пра талент яго
Шмат дзе й сёння чуваць.

Ладзiў лодку з вяслом,
Быў ён сябрам ракi.
Не мiрыўся – са злом,
Як i ўсе дзiвакi.

Мала верыў, аднак,
Свет мiрскi ў юнака…
А памёр ён, дзiвак –
i памерла рака.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ДЗiВАК - Міхась Курыла