Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Мой далёкі Далёкі Усход

Мой далёкі Далёкі Усход,
Маладосць мая ў моры блакітным…
Дзе ты, той штармавы паварот?
Дзе ты, бераг, туманам спавіты?
Развінаюцца хвалі вінтом,
Узлятаюць дэльфіны гулліва,
Ля каюты сяджу я з пісьмом,
I хрыстоўскія бачацца нівы.
Прад вачмі праплывае лаза,
Каля рэчкі з бялізнаю мама,
Здасца твар яе сумны ў слязах,
I заныюць душэўныя раны.

Мой далёкі Далёкі Усход,
Маладосць мая ў моры блакітным…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Мой далёкі Далёкі Усход - Янусь Малец