Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Блакіт

Блакітным колерам вачэй
Расфарбаваў ты раптам восень.
У блакітны – свет мой. Ён ярчэй,
Чым неба веснавая просінь.

У блакітным – дрэвы, лес, ралля,
світанак, поўдзень, гэткі ж вечар.
Лістота, далягляд, зямля –
у блакіце першае сустрэчы.

Блакітны горад, шлях, дамы.
Усмешкі – шчырыя ў блакіце.
Блакітнымі мне сняцца сны,
І сонца – гэткае ж ў зеніце.

Такім жа стаў мне нават змрок.
Раней – бясконцы на планеце.
Блакітны стаў мне незнарок
Найлепшым колерам у свеце.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Блакіт - Марыя Кобец