Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Сьнілась

Сьнілась…

Сьнілась баба, сьнілась маці,
Бацька ў гэрбах медалёў,
Ад чыгуначнай брыгады,
Працы шчырай мазалёў…

Сьніўся рэчкі гуд вясновы,
Што ламала нам плыты,
На плытах гэтых лядовых
Мы шчасьлівыя былі…

Калі ж раніцай прачнуўся –
Умот суцяўся ад бяды;
Няма бабы, маткі, бацькі…
Няма рэчкі той Трубы…
-08.03.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Сьнілась - Міхась Карцялёў