Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Не магу жыць без Радзімы

У дуброве каля рэчкі
Віснуць сонныя парэчкі,
У пералеску ля крыніцы
Зьзяюць сьпелыя суніцы.

І вясной, і цёплым летам
Тут наўкола многа кветак.
Нівы жыта і пшаніцы,
У стаўку вада іскрыцца.

Журавель зь вядром, калодзеж…
Дзе-ж такое месца знойдзеш?
Ну куды-ж пайсьці, падацца,
Па якой прайсьці мне кладцы?

Хараство, куды ні глянеш,
Ад сьвітаньня да зьмярканьня.
І парэчкі – каля рэчкі,
І суніцы – ля крыніцы…

Безь цябе жыць немагчыма,
Мая любая Радзіма.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Не магу жыць без Радзімы - Станіслаў Шушкевіч