Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы

Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы.
Яна свавольна туфелькi зняла,
Падаўшы мне далонь, каб не сарвацца,
Сцюдзёнай хваляй ногi абдала.
Пасля… Пасля: “Шчаслiва заставацца!”
I без мяне да берага пайшла.
На белай кладцы мокрыя слядкi –
Як першай песнi мiлыя радкi.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Нам разам трыццаць. Мы стаiм на кладцы - Ніл Гілевіч