Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Як да клавішаў, дакранаюся

Як да клавішаў, дакранаюся
я да пальцаў тваіх.
Хваляй цёплаю захлынаюся –
белых рук ускалых.

Заблукалі далоні чулыя
ў прамянях валасоў.
Як санату вясны, пачула я
цішыню тваіх сноў.

Сумнай ластавіцай мелодыя
б’ецца роспачна ў столь.
…Тваіх вуснаў зара лагодная,
твайго позірку боль.

Да плячэй тваіх, як да берага,
прыплываю здаля,
прыцягнёная светлай вераю,
як да Сонца Зямля…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Як да клавішаў, дакранаюся - Антаніна Хатэнка