Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Не забываецца

Жонцы

Не забываецца такое —
Імгнення ўдосталь аднаго.
Мой лёс вагаецца паволі
На вагах позірку твайго.

Мы ж у Сусвеце, як пылінкі,
Як сведкі змоўніцкіх начэй,
Дзе толькі нашыя хвілінкі
Схаваны ад чужых вачэй.

І гэтым цешымся употай,
І беражэм каштоўны міг.
На гэтым свеце – мы залёты,
Дзе ўсё залежыць ад дваіх.

06.12.2006

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Не забываецца - Мікола Ляшчун
«