Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзяўчаты мінулай вайны

Якімі толькі мянушкамі
He клікалі гэтых салдат
З няпудранымі вяснушкамі,
У шынялях да пят!..
Крочылі полем спаленым,
Шляхамі страшнай вайны,
I плакалі на развалінах,
I мерзлі ў акопах яны…
У лужах сцюдзёных мыліся,
Прычэсваліся пад дажджом,
Па косах сваіх журыліся
Пад гулкі гарматны гром…
Паходамі, зброяй занятыя,
Справай ваеннай пары,
Былі яны проста дзяўчатамі,
Што там ні гавары.
Пужаліся свісту міны,
Чужых незычлівых вачэй,
А гінулі – як мужчыны,
Абняўшы зямлю ямчэй.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзяўчаты мінулай вайны - Еўдакія Лось