Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Да 350-годзьдзя вайны. Ч-2

Частка 2-я. Да 350-годзьдзя трынаццацігадовай
вайны на Беларусі, (1654-1667г. г.).

Беларусь… з табой што стала
Пасьля гэтае вайны…
Калі Сьмерць запанавала –
Цябе Бог не збараніў!

Ад той чорнае навалы,
Калі людзі-пухіры,
Тло памёрлае з’ядалі
І зноў мёрлі ад чумы,

Ад тых пустак анямелых,
Дзе пакінуты хмызы,
Дзе замест жанок і дзетак
Дух зьвярыны ды лясны.

Беларусь… з табой што стала
Пасьля гэтае вайны,
Як палоны гвалтам гналі,
Як зьнікалі літвіны,

Як рамёслы рабавалі,
Правілеі ад шляхты,
Як маётнасьць, хлеб, друкарні,
Вялі цугам, да Масквы…

Беларусь! З табой што стала
Пасьля гэтае вайны!
-31.03.16.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Да 350-годзьдзя вайны. Ч-2 - Міхась Карцялёў