Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Дзецi вайны

Iм не спявалi маткi калыханкi,
Яны не чулi казак ад дзядоў,
Палохаў iх ахрыплы голас танка,
Трывожыў iх журботны ёнк удоў.

Яны не плакалi бяссоннымi начамi,
Калi ад бомбаў неслi iх у склеп.
I словы першыя, якiм iх навучылi,
Былi пра немцаў, пра вайну i хлеб.

Зацiхнуць бiтвы. Вораг будзе знiшчан.
I дзецi прычакаюць таго дня,
Калi з-пад воблака ўпадзе на папялiшчы,
Як цёплы дождж, густая цiшыня.

Нясмела з хат яны у поле выйдуць,
Каб першы раз спакойна у жыццi
Палюбавацца родным краявiдам,
Паслухаць звон ручулкi у трысцi.

Пі пах лугоў, красой гаёў любуйся!
I ўсё ж iх сэрцы задрыжаць не раз:
Iм здасца самалётам першы бусел,
Пажарам здасца першая зара.

Лагодны гром за дальняю дубровай
Напомнiць iм пра жах бамбардзiровак.
I часта, часта ў чыстыя iх сны
Ўрывацца будуць галасы вайны.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Дзецi вайны - Пiмен Панчанка