Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Шкадуеш, што на памяць нават дробязi

Шкадуеш, што на памяць нават дробязi
Аб тым, далёкiм, у цябе няма?
Калi з былым нiякай iншай повязi –
То i аб гэткай шкадаваць дарма.

Калi ж хоць нешта ў сэрцы азываецца
Шчымлiвым болем, светлаю журбой, –
Дык, значыць, тое ўсё, што варта памяцi,
Табе падорана – яно з табой.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Шкадуеш, што на памяць нават дробязi - Ніл Гілевіч