Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Памяць

“Памяць”

Добры дзень мая старонка
Нарадзіўся тут я, рос
Тут гучалі песні звонка
Тут смяяліся да слез
Тут раслі мы, тут гулялі
Тут знаходзілі, гублялі
Зелянелі агароды
І давала зерне ўсходы
Хоць даўно мінуў той час
Памяць верне ўсе да нас
Памяць зможа правясьці
Па родным мясьцінам
І ўспомніць як садзіў
Ябланю за тынам
Як і дзе гуляў у летку
Як у лузе пахнуць кветкі
Дзе грыбы збіраў, рыбачыў
Дзе каханне ты пабачыў
Быццам пацеркі гады
Памяць сабірае
Бачу дом і на парозе
Мама маладая
Вазьму матчыну руку
У свае далоні
Пастарэў крыху, скажу
Пасівелі скроні
Заблудзілася душа
У былым блукае
І заросшую травой
Сцяжынку шукае…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Памяць - Кот Мікалай
«