Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Той горад

Вар’яцтву падобна вяртанне сюды,
Я з горада гэтага збег малады.
Тут след мой не знойдзеш – ніводны
Я ў горадзе гэтым – не родны.

Ён вырас. Прыгожы, як быццам у сне,
Дарэчы, чаго не сказаць пра мяне:
Гляджу я бяздумна, без мэты.
Забыўся мяне горад гэты.

Мне кветкі чужыя, двары і слупы,
Чужыя дамы ўзраслі, як грыбы,
Што твар – як маўклівая глеба.
Я ім, мне яны – без патрэбы.

Тут лаўкі чужыя, сады, гаражы…
Ды памяць дзяцінства кране міражы,
І вока ўжо адзначае:
Дарожка… рачулка… не тая?…

Прыпынак, пляцоўка… Імгненне і вось-
Вуглямі прапальвае нешта наскрозь.
Лістота падзе залатая:
“Не ты? ..” – ціха горад спытае.

І як бы цябе ні круцілі вятры,
“Учора”, як костка, тарчала ўнутры
У горле засеўшы трывала,
Да смерці ў цябе прарастала…
09.01.2013

“Тот город…”
Любовь Сирота-Дмитрова
www. stіhі. ru/2011/08/11/4692

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Той горад - Сяргей Махнач