Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш ПРАГРЭС

Чакалi снежнай мы зiмы,
Нарэшце – дачакалiся:
Дарогi, дрэвы i дамы
У кужаль белы ўбралiся.

Нам скiнуць бы пяток гадкоў,
Былi б пацехi смешныя –
Ляпiлi б мы снегавiкоў,
Кiдалiся бы снежкамi!..

А зараз – цiха у дварах,
Жывём нiбы на хутары:
Сядзiць па хатах дзетвара,
А забаўка – камп’ютэры…

Няма той радасцi з зiмы,
Якой мы захаплялiся.
Цi пастарэлi дужа мы,
Цi моладзь памянялася?..

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ПРАГРЭС - Міхась Курыла