Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Выдатны палёт

Час дарма мы не гублялі:
З сябрам змея майстравалі.
Змей паветраны чароўны –
Атрымалася цудоўна!
Дзень пагодны, ветрык вее,
Дзетвара бяжыць за змеем.
Звонкі смех, настрой прыўзняты.
Правядзём палёт выдатна!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Выдатны палёт - Жанна Левітан