Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Кажуць, час наш вада

Кажуць, час наш вада,
Уляціць у забыццё,
Але пройдуць тыя, хто дораг нам,
Праз наша жыццё.

У паўдзённы пакой
Сон вяртае мяне.
Там звычайны добры настрой,-
Мы гаворку вядзем.

Ранак сон адабраў,
Аддаваць не хачу.
У ім быццам нехта нешта спытаў,
Той, каго болей не чуў.

Ды за вокнамі снег,
Успомніць усё не дае,
Ціхі голас, стомлены смех,
Ды вочы твае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Кажуць, час наш вада - Алесь Лянок