Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Язмінавы цвет

За вокнамі снег ціхутка ляціць,
Мы ж нашу вясну ўзгадаем.
Ва ўтульнай кавярні з табою сядзім,
Гарбату з язмінам чакаем.

І вось ўжо кубак гарачы ў руках,
Здаецца цвіце язмін белы…
Язмінавы цвет, язмінавы пах,
І той пацалунак нясмелы.

А снег зіхаціць на дрэвах, кустах,
Нібыта язмін зацвітае.
Язмінавы цвет, язмінавы пах
На час ў вясну нас вяртае.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Язмінавы цвет - Ларыса Вырко