Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Тлее горад начнымі агнямі

Тлее горад начнымі агнямі,
Мы стаім на праспекце восеньскім.
І, здаецца, каханне між намі,
Але сэрца на волю просіцца.

Зіхаціць пазалота месяца –
Для пачуццяў недасягальная.
Ліст апошні на клёне свеціцца,
Нібы зорка душы світальная.

Хоць няма пагляду трывожнага,
Ды баімся словам параніцца.
З-за туману
Насцярожанага
Сонны горад не ўспомніць раніцу.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Тлее горад начнымі агнямі - Рагнед Малахоўскі