Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вяртаньне радасьці

Зноў няма настрою з раніцы –
Калатнеча, мітусьня.
Так ня хочацца параніцца
Аб калючкі злога дня.
Справы, словы бесталковыя
Сталі ў горле камяком,
I таму невыпадкова я
У вакно гляджу цішком.
Мо, затурзанага сьпешкаю,
Сёньня лёс не абміне:
Ці каменьчыкам, ці сьнежкаю
Стукне ён у шыбу мне.
На імгненьне радасьць вернецца,
Каб душу сагрэць найперш…
Аблачынкай недаверлівай
Ты плывеш у гэты верш.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5.00 out of 5)

Верш Вяртаньне радасьці - Сяргей Законнікаў