Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Зімовыя гуслі

Зімовыя гуслі…
************************
Грае восень у ражок,
А зіма на гуслях.
Хутка выпадзе сняжок,
Пацалуе ў вусны.

Стукне, брыкне капытом
Белая завея.
Замяце па вокны дом.
Шчэ і пад дах сумее.

Будзем коўзацца з табой
На драўляных санках.
Месяц з зоркай маладой
Танчыў, як з каханкай…
26.10 – 2015.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Зімовыя гуслі - Лёля Багдановіч