Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Пайшоў коўзацца каток

Пайшоў коўзацца каток
На рачулку, на лядок.
Як імчаўся, на хаду
Праваліўся у ваду.
Замачыў ён чаравічкі,
I касцюм, і рукавічкі.
Нетрывалы быў лядок,
Непаслушны быў каток.
А яму ж казала маці,
Каб лавіў мышэй у хаце,
Каб маленькіх калыхаў
I на печы цёплай спаў.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Пайшоў коўзацца каток - Станіслаў Шушкевіч