Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Гарышча

He лазь на гарышча,
наказвае бабуля,
дзіўнае чыніцца там:
няма нікога,
ды гавораць нейкія людзі,
плача дзіця, а ўчора
круціўся сам сабою
калаўротак.

Дзень навылёт
сяджу я ціхутка на печы –
слухаю гарышча:
смяюцца там дзеці,
гігоча прыцішана конь,
стоена дыхае хтосьці,
слухаючы хату
або птушак на вільчыку.

Мы жывём у хаце,
над намі жыве гарышча,
над гарышчам – неба.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Гарышча - Уладзімір Арлоў