Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песня дзьмухаўца

Мяне абдымае вецер,
Надта кароткім будзе жыццё,
Я нават не марыў з’явіцца у вершы,
У вершы пра быццё…

Нехта глядзіць у сузор’е,
Прабуе пазнаць як дыхае свет,
А нехта зірнуў праз гало маіх промняў,
І зніклі аскепкі бед.

Іх не убачыць за роем
Анёлаў, якія да неба лятуць,
Давай па-дзіцячаму беды зароем
І проста пакінем тут.

Калі падымаецца вецер,
Здымае ён маё хараство,
Няхай нагуляюцца ўволю дзеці,
Скачучы над кастром.

Пялёсткам маіх пачуццяў
Няхай ніколі не будзе канца.
Садзяцца на плечы, далоні і грудзі,
На голаў садзяцца, натхненне будзяць
Анёлы дзьмухаўца.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песня дзьмухаўца - Васіль Гардзіёнак