Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песня пра Анусю

З “Аршанскага зборніка”

– Анусю, сардэнька, паліш маю душу,
Сярод ночы а паўночы да цябе прыйсці мушу.
– Трэба табе, мой паноньку, вельмі дзякаваці,
Што для мяне не ў часаньку хочаш падымаці.
– За шчаслівасць няўчасанькі тыя сабе маю,
Калі твае, Анусенька, ножкі абдымаю.
– Панусеньку, галубоньку, чы маю верыці,
Што тваё сардэнька хочэт мні служыці?
– Анусеньку, галубэньку, Богу прысягаю,
Чэраз всі гадынанькі а табе гадаю.
Тыя ў мяне, галубанька, бальшыя тужосці,
Не спадзеючыся ад цябе взаемносці.
– Прашу ж цябе, мой паноньку, не дзівуйся тому,
Калі маё сэрданька належыць іншому.
Не хачу ж я сэрданька ад любонька браці,
Только хачу в ласцы твоей всягды прабываці.
Не магу ж я, мой паноньку, па весь дзень забыці
Тваей ласкі, каторую для мяне хацеў меці.
– Ожэ ж тваі, Анусеньку, ножкі абэймаю,
В далекую старононьку сам ся аддаляю.
Будзь ласкава, Анусеньку, на служаньку свога,
Каторы ці служыць будзе да жыцця сваёга.
– Нясі, Божа, мой паноньку, у добры гадзінанькі,
Дай ці, Божа, прывітаці з харошаю жонанькай.

Пачатак XVIII ст.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песня пра Анусю - Аўтар невядомы