Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Песня местачковага катрыншчыка

Мой мілы Беньямін! Не ўсё яшчэ сышло,
Не ўсе ў тваім жыцці зніштожаныя хібы,
На одэрскай мяжы не ўкопана шуло –
Там цяжка бродзіць Бог і б’е прыкладам шыбы.

Народжаны на свет той самы маладзён,
Які заб’е цябе. Вы з хлопцам – аднагодкі,
А ты пакуль гуляй… Амаль што не чуцён
Звон дзедаўскай, старой, надтрэснутай ляскоткі.

Уночы ляжа цень, уночы сціхне крык,
Не думай, не гадай – сапрана альбо мецца.
Табе не прадказаць раз’юшаны бліцкрыг
I літасці прасіць на ломанай нямецкай.

Свет скошаны на бок, мой мілы Беньямін!
У кветніку цвіце махрыстая стакротка,
Ты ў люльцы ціхай спіш даверліва. Амін!
Як соладка звініць у сне твая ляскотка.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Песня местачковага катрыншчыка - Глеб Ганчароў