Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Недарэчная гісторыя

– У небе палотнішчы – шэрыя, белыя,
Мілы мой, мілы, што нарабіла я…

– Неба палошчыцца шэрым і белым,
Што нарабіў я, любая, мілая…

– Лісцем пад ногі кладуцца здарэнні,
Мілы мой, мілы, няма прабачэння…

– Ўвосень лістоце пара красавацца,
Мілая, мілая, як апраўдацца…

– Кроплі па вокнах, і так шмат вады,
Мілы мой, мілы, бывай назаўжды…

– Кроплі па вокнах сціраюць сляды,
Мілая, мілая, колькі бяды…

І разышліся, над імі заплакаў
Восеньскі дожджык, злы забіяка,
Клікаў, лістотай залеплены, шквал,
Клікаў спыніцца, зрабіўшы прывал.
Ды не пазналі – ні дожджык-гуляка,
Ні вецер, ні восень, ні стары вакзал,
Ды і наогул ніхто не пазнаў,
Яна што казала,
І што ён казаў,
Яна ўспамінала,
І ён ўспамінаў,
З кім гэта было,
І куды ўсё сплыло…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Недарэчная гісторыя - Максім Фядорчанка