Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Чужыя вокны

На замёрзлых вокнах зоркі,
воку непрыемны – колкія.

Подыхам сваім сагрэю рукі,
толькі ў сэрцы мяккім – грукі.

Заліваю горла белай вадкасцю,
раблю гэта ў цяжкай падкасці…

Да цябе імкнуўся я, каханая,
але, мусіць, тут незваны я.

І як учора, дзень ды ноч,
сцены з цэглы на марозе,

Ты не стой на месцы, кроч,
праўду знойдзеш у дарозе.

І хадзіў, куды глядзеў,
а прыйшоў ізноў назад.

З светлых, змораных надзей
атрымаўся гучны жарт.

На замёрзлых вокнах зоркі,
воку непрыемны – колкія.

Час ішоў – ішлі гады,
з іншым там сядзела ты.

У гэтых вокнах ты была –
наша цёплае каханне
завіруха замяла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Чужыя вокны - Алесь Борскі