Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Два сонейка online

Між хмарак сонейка смяецца,
У чаце піша, як жывецца,
Дае парады, суцяшае
І кажа: знойдзеш, што шукаеш!

А з ім online – святло другое:
Такое ж сонейка жывое!
Ў адказ на промні-кампліменты
Шмат піша ў чаце словаў светлых.

Два сонейкі на роднай мове
У сетцы інтэрнэт-размоваў
Прыходзяць да высновы простай:
Галоўнае ў жыцці – сяброўства!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (2 votes, average: 3,00 out of 5)

Верш Два сонейка online - Антон Янкоўскі