Верш Васілю і Ганне
Васілю і Ганне.
З дабром – на шчасце і здароўе.
І вельмі шмат харошых слоў я
Сказаць яшчэ для Вас гатоў.
Але ж,.. больш спраў, паменей слоў!
…..
Пэўна, сустракацца
Трэба нам часцей,
Каб маглі рашацца
Задумкі прасцей.
Думкі ў трох галовах
Выспеюць талковыя –
Да адной высновы
Прыйду з Вамі зноў я.
І Вас, замест паўлітра, я
Рыфмаю няхітраю,
Вершам пачастую –
З сустрэчаю віншую!