Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Я бываў у далёкіх землях

Я бываў у далёкіх землях
Намагаўся глядзець ўпярод
Толькі ўсё ж прываротным зеллем
Зноў да родных вяло варот

Зноў іду я па роднай вуліцы
Дзе хадзіў трыццаць год таму
Да мясцін гэтых сэрца туліцца
Толькі дзіўна табе – чаму

А табе не пабачыць гэтага
Што праз сэрца наскрозь прайшло
На лугах, ў якіх хлопцам бегаў я
Пустазелле даўно прарасло

А табе не пачуць, што чуецца
Мне, як выйду я ў дзедаў сад
Нібы хтось да касьбы рыхтуецца
I звініць аб брусок каса

Як табе зразумець галоўнае
Хоць па свету я шмат прайшоў
А пад месяца промні поўнага
Што шукаў – раптам тут знайшоў

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Я бываў у далёкіх землях - Уладзімер Гардзейка