Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш На сцежках далёкіх

Нас выпадкам
Сцяжынкі лясныя звялі,
І калі
Пад птушыную песню ў галлі
І пад ранішні пошум лістоты
Ёй руку паціскаў
І з сям’ёй віншаваў,
Мне яна засмяялася:
– Што ты,
З ім даўно не жыву…
І абцасікам тонкім
Прымяла траву.
А калі
На расстанне руку падалі,
Мне сказала:
– Ты помніш прагаліны,
Як сюды па грыбы прыбягалі мы,
Помніш зорную россып суніц,
Тыя гнёзды драздоў і сініц?
І ўсе гнёзды, што знала, –
Гэта ж я раскідала!..

Памятаю, якой ты была.
Раскідала тады,
Раскідала,
А цяпер жа свайго не звіла…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш На сцежках далёкіх - Мікола Арочка