Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове






Верш Плакалі ветры ў дуброве параненай

Плакалі ветры ў дуброве параненай,
Плакалі ў лузе шаўковым.
Помніш ты першае наша спатканне?
Плакалі ветры ў дуброве.

Вольна кацілася песня вясновая.
Ёй у грудзях было цесна!..
Смела, свабодна да светлага, новага
Вольна кацілася песня!

Плакалі ветры, ў дуброве галосячы,
Плакаў і бор смуглабровы.
Помніш ты наша спатканне увосень?
Плакалі ветры ў дуброве…

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Плакалі ветры ў дуброве параненай - Паўлюк Трус