Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове





Верш Расамахаю ночка ліпнёвая

Расамахаю ночка ліпнёвая
Прытулілася тварам да долу,
Як запелі над вёскаю новаю
Піянеры – падмен камсамолу.

Яны сёння, начлежнікі вольныя,
Не спыняюцна… У далі прыгожыя
Іх дарогі квяціста-раздольныя!
Аб мінулым яны не варожаць!

На прастор сакалінымі ўзмахамі
Плытагоняць на крыллях вясенніх.
Засмяялася ноч расамахаю
I на дол прылягла ў задуменні.

Ой, не лес зашумеў асавелы,
Не дубняк малады грубіяніць, –
Гэта раць юных ленінцаў смела
Будзь гатоў! па-над лугам буяніць.

Распалілі агонь піянеры
На магіле струхнелага бору.
Колькі шчасця, надзеі і веры
У грудзях арлянятаў прастору!

I свабодныя песні наўкола
Пакаціліся вольна дубровай.
Гэй! на змену байцу-камсамолу,
Піянер, будзь заўсёды гатоў!

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (1 votes, average: 5,00 out of 5)

Верш Расамахаю ночка ліпнёвая - Паўлюк Трус