Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Ў невядомасць на карветах

Кіслата –
Два карабіна,
Аскарбіна,
Караліна.
А яшчэ рэвітку.
А на голку нітку.
На шчацэ
Ў кібітку
Соль нібы наколку
Ўсю тваю забраць
Потым дубальтоўку
Дазваляю ўзяць
І страляць, страляць, страляць, –
Сэрца ж не шкада,
Юшку можаш выпускаць,
Што нам кроў? Вада!
Вінна-водачных пароў
Захісталісь цені,
Як да дранікаў любоў –
Годныя пяльмені.
Будзь гатоў – заўжды гатовы!
Тролль стаміўся, плыт – на дровы!
Плыць вез ветразей у Ветах
Ў невядомасць на карветах.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Ў невядомасць на карветах - Алесь Круткін