Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове




Верш ДЗЯВОЧЫЯ ВАГАНЬНІ



“Быць, ці ня быць?! – О, то пытаньне!”
Сказаў аднойчы Ёрыку Прынц Дацкі.
Але наведала дзяўчыну іншае ваганьне –
“Кахаць ці не кахаць?..”,
Калі зьявіўся хлопец заліхвацкі!

Жаўнер вагаецца: “Страляць, ці не страляць?…”,
Злавіўшы ўмольны позірк ворага свайго.
Бульбаш вагаецца: “Ці йсьці галасаваць?…”,
Бо ліпавыя выбары дасталі ўжо яго.

Студэнт вагаецца: “Вучыцца, ці гуляць?..”.
Самазабойца вырашае: “Прыгаць, ці ня прыгаць?…”
Бягуць імгненьні – трэба выбіраць…
Ня дзеля сьмеху ж даў нам Бог уменьне думаць.

Жаўнер ня стрэліу – стрэльбу кінуў у балота.
Бульбаш пайшоў на Плошчу,
ўзьняушы Бел-Чырвона-Белы Сьцяг.
Cтудэнт, пісаўшы шпоры, выліў восем вёдзер поту!
Самазабойца даў жыцьцю свайму працяг.

I толькі дзеўчына-красуня не стамляецца вагацца!
Што ж трэба ёй – кахаць, ці не кахаць?…





1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш ДЗЯВОЧЫЯ ВАГАНЬНІ - Валер Бычкоўскі