Беларуская паэзія

Вершы на беларускай мове



Верш Вожыкаў пінжак

Вожык шыў сабе пінжак,
Ды не лезе ён ніяк.
Стаў лічыць свае іголкі,
Ды не ведае ён столькі.

Пайшоў вожык да вужа,
Той не бачыць, дзе мяжа.
Пайшоў вожык да ваўчыцы,
Та згубіла ўсе нажніцы.

Пайшоў вожык да зайчыхі,
Тая была ў павучыхі.
Зайка быў настолькі прытак,
Разматаў клубочкі нітак.

Вожык лёг на свой пінжак
І праспаў усю ноч ён так.
Закруціўся, як вужак,-
Прадзіравіў свой пінжак.

1 Star2 Stars3 Stars4 Stars5 Stars (No Ratings Yet)
Loading...

Верш Вожыкаў пінжак - Надзея Шылавец